Старонка:Deman.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

К табе я стану прылятаць,
Гасціць я буду да дзянніцы
І на павейкі-шаўкавіцы
Сны залатыя навяваць…»

XVI

360 Замоўклі словы, ў заміранні
За гукам гук яшчэ трымціць.
Яна ўсхапілася, глядзіць
У невыказным замяшанні.
Журба і радасць, шчасця ніць
Нішто прад ім у параўнанні.
Пачуццяў вір у ёй кіпіць,
Душа скідала свае ковы,
Агонь па целе прабягаў,
І гэты голас, дзіўна новы,
370 Усё, здавалася, гучаў,
І перад раніцай на мгненне
Сон змарыў, вочы ёй самкнуў
Ды яе мыслі скалыхнуў
Прарочым цьмяным летуценнем:
Прышэлец мглівы і нямы,
Нібы сатканы з сонца, цьмы,
Схіліўся ціха к узгалоўю,
І зрок яго з такой любоўю,
Так сумна на яе глядзеў.
380 То быў не ангел, служка божы,
Яе ахова і старожа:
Вянок праменняў залатых
Не аздабляў кудзер святых;
То быў не пекла госць няўчасны,
Ганебны дух, што сее зло, —
О не: ён быў як вечар ясны,
Ні дзень, ні ноч і не святло.