Старонка:Deman.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


М. Ю. ЛЕРМАНТАЎ

ДЭМАН

Усходняя аповесць

Частка I

I

Журботны Дэман, дух выгнання,
Блукаў над грэшнаю зямлёй,
І дум аб светлым яго ранні
Над ім снаваўся тлумны рой
Аб днях, калі ў харомах света
Ён жыў, шчаслівы херувім.
Калі вандроўніца камета
З усмешкай яснаю прывета
Любіла памяняцца з ім;
10 Калі праз вечныя туманы
Ён, веды прагнучы, сачыў,
Як ходзяць зорак караваны,
У багнах неба плывучы;
Калі ён верыў і любіў,
Шчаслівы першы сын тварэння,
Не ведаў злобы і сумнення,
І не пужаў душу яго
Вякоў бясплодных рад панылы,
І многа-многа, ды ўсяго
20 І ўспомніць не было ў ім сілы.

II

Даўно забыты, ён блукаў
У пустках света без прыпыну,
І век за векам працякаў,
Як за хвілінаю хвіліна,
Маркотнай, роўнай чарадой.
Уладу меўшы над зямлёй,