Старонка:Corny.Nastiecka.djvu/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


бацьку на вуха: «Хадзем дадому», — але бацька і слухаць пра гэта не хацеў. Як жа ён мог пайсці дадому ў гэты момант, калі зараз ён убачыць свайго блізкага чалавека, — Насціну маму, з сям’ёй якой, калі яшчэ жыў быў Насцін бацька, ён так дружыў. Многа год яны ўжо не бачыліся, і ён радасна чакаў гэтага спаткання. І Сержа ён таксама нікуды адгэтуль не пусціць, ён пахваліцца блізкім людзям, які ў яго ўжо сын. У чаканні прайшло мінут дваццаць. І вось на двары каля дома пачулася гаворка, і Насцечка праз акно ўбачыла, як мама яе і дзед увайшлі ў сенцы. А іх даганяла нейкая жанчына і следам за імі таксама ўвайшла ў сенцы. Насцечка саскочыла з крэсла, на якім стаяла на каленях, каб лепш глядзець у акно, і падбегла да дзвярэй. З усяго размаху яна стукнула рукамі ў дзверы і адчыніла іх. Мама, захваляваўшыся, ледзьве ўвапхнула ў дзверы чамадан і кінулася да свае Насцечкі.

— Мама! — закрычала Насцечка і павісла на мамінай шыі.

Рая, Фаня і Надзя стаялі каля стала, і на тварыках іх расплылася чыстая, як усход сонца ў ціхі веснавы дзень, усмешка шчаслівага маленства.

Але дзверы ў сенцы нейкі час аставаліся адчыненыя, і незнаёмая жанчына гаварыла там дзеду:

— Гэта тут жыве стары чалавек са сваёй унучкай, які хварэў праз тое, што ўпаў у ваду?

— Тут, гэта я, — чула Насцечка голас свайго дзеда. — А чаму вы пытаеце?

— Вас кінуў у ваду малы хуліган, гэта мой сын, я прыйшла папрасіць у вас прабачэння.

— Э, што там, я паправіўся ўжо, — збянтэжыўся дзед.

— І вашай унучцы мой гэты хуліган…

Жанчына не скончыла, змоўкла, пачырванела тварам і адразу пасля гэтага збялела. Закрэўскі таксама глядзеў на яе, не могучы ад здзіўлення прагаварыць і слова. Нешта ён мармытнуў сабе над нос і шпарка ўвайшоў у кватэру, пакінуўшы за сабой адчыненыя дзверы. Жанчына не смела ўвайсці і стаяла ў сенцах. Закрэўскі паставіў на падлогу патэфон, які ён нёс з вакзала, і павярнуўся да дзвярэй, ужо стараючыся паспакайнець:

— Ну, заходзь жа… (Канцы губ яго ўздрыгануліся.) А тут і Сяргей твой, і… Ну, заходзь жа, колькі год я цябе не бачыў… (Твар яго засвяціўся радасцю.) Ты ж як дачка