Старонка:Corny.Nastiecka.djvu/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Насцечка адным махам ног пераскочыла цераз пакой і выцягла з шафы торбу з гарохам. Удваіх яны перабіралі гарох, пасля пілі чай, пасля зноў перабіралі гарох. Так марудна ў іх ішла работа таму, што яны не так перабіралі той гарох, як падражніваліся адно з адным, сваволілі так, быццам дзеду таксама было год дванаццаць.

— Ой! — не вытрымала нарэшце Насцечка.

— Дзевачкі! — запішчаў дзед.

— Каб, здаецца, скарэй той поезд з мамаю прыходзіў, — сказала Насцечка і запусціла ў дзеда гарошынай.

— Праўда, — згадзіўся дзед, сумна паківаўшы галавой.

І от прыйшоў дзень. Раніца скончылася, дзед патушыў святло і паглядзеў у акно.

— О, снегу падбавіла за ноч, — сказаў ён, — прыйдзецца табе, Насцечка, даставаць свае лыжы.

Дзед адзеўся ў святочны гарнітур і доўга круціў перад люстэркам свае сівыя вусы. Насцечка таксама апранулася ў святочнае адзенне і раптам заўважыла, што гароху яны так і не скончылі перабіраць.

— Што ж гэта будзе з нашым супам?.. — сумна прамармытаў дзед.

— Ой, нудна нейк чакаць, няма чаго рабіць, каб скарэй той поезд прыходзіў.

— Давай скончым гэты гарох і выйдзем на вуліцу, — сказаў дзед.

І яны зноў селі за гарох, але тут сыпануўся ў дзверы дробны стук, і ў сенцах абазваліся хорам дзіцячыя галасы:

— Насцечка, адчыні.

— Ой, дзевачкі! — радасна крыкнула Насцечка і, рассыпаўшы на падлогу жменю гароху, кінулася к дзвярам, каб адчыніць іх. Увайшлі тры дзяўчынкі — Рая, Фаня і Надзя.

— Скарэй, скарэй сюды, матылі вы мае, — радасна затрапятаўся дзед.


Гэта былі тыя самыя тры дзяўчаткі, пра якіх гаварылася ў пачатку гэтай аповесці. Гэта іх тады Насцін дзед бараніў ад Сержа Мілеўскага. Яшчэ да таго здарэння яны раз ці два былі на кватэры ў сваёй школьнай падругі Насцечкі. А пасля таго як Насцін дзед абараніў іх на вуліцы, яны адчулі да яе большую яшчэ прыхільнасць. І калі на-