Старонка:Corny.Nastiecka.djvu/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


Нейк раптам усе пачалі заўважаць высокага старога чалавека. Ён часта відзён быў на тых вуліцах, што ляжаць каля гарадскога рынку. Гэты чалавек хадзіў павольна, быццам аб нечым раздумваючы, цвёрда апіраўся на выгнутую з маладога дубка палку; і заўсёды здавалася, што ён гэта не так сабе ходзіць, а мае нейкую справу. Раней яго не заўважалі. Вельмі можа быць, што ён толькі нядаўна стаў жыць тут.

Была восень. Надвор’е стаяла мокрае, і вецер найчасцей павяваў ужо холадам. Стары чалавек заўсёды хадзіў адзеты ў паношанае цёмнае паліто, на яго быццам караткаватае, з цёплым каўняром. У яго была зусім сівая, маленькая, нізка падстрыжаная бародка і такія ж сівыя выбіваліся з-пад суконнай шапкі валасы каля вушэй. Лоб яго быў высокі, нос арліны, і вочы, нягледзячы на старасць, ясныя. Відаць было, што ён ад старасці не вельмі ўжо моцны, але і ў паходцы яго, і ў выразе твару было нешта цвёрдае. Здавалася, што чалавек гэты нечым ганарыцца. Не то што ён быў горды перад людзьмі. Не. Наадварот. З выгляду ён быў ветлівы да ўсіх.

Адзін раз ён убачыў, як конь не мог зрушыць з месца цяжкі воз з дрывамі, і фурманшчык неміласэрна біў каня пугаўём па шыі і жываце. Стары чалавек адразу падбег да фурманшчыка і моцна сказаў:

— Якое ж у цябе сэрца, калі ты не шкадуеш жывёлы? Ды і сам сабе ты гэтым горш зробіш, калі змарнуеш каня. Чаго стаіце? — Тут ён павярнуўся тварам да натоўпу. — Ты там, маладзейшы, падштурхні воз плячом, яго абы з месца зрушыць…

Маладзейшы падштурхнуў воз плячом, і конь лёгка пайшоў. Стары чалавек рушыў у сваю дарогу, і на твары