Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Дзе ж цяпер шукаць прыпынку?
Ці даваць мо ла-та-ты?

Пан з падпанкамі рагоча,
Гладзіць тоўсты свой жывот
І пад нос сабе бармоча:
— Йдзе Хвядот, але не тот!..

6


Над палямі Белай Русі
Стогне віхар-бура…
— Зноў прыйшлі дзянькі прымусу,—
Шэпча люд пануры.

Арол чорны ўецца ў высі,
Крыллямі махае.
Над пахілымі крыжамі
Песню напявае;

Чуе пах сваёй ахвяры,
Когці распраўляе,
Ўніз спусціцца — там пажары,
Дымам павявае.

І змагацца стаў угоры
З бураю мяцежнай…
Рэжа крыллямі узоры
Ў небе чорна-снежным.

7


А на зямлі — даждаліся раю:
Старыя лады і манеры,
Ў пагонах ідуць афіцэры…
— Упакой раба Мікалая…
— Аляксея на многія лета…
Босыя кажуць:
— Што гэта?
З кукардай, акуляры на нос,
Чыноўнік па скверы гуляе…
У кішэні няма папярос,—
Мусіць, шмат зарабляе?
На Захараўскай вуліцы
Дзень як уздзене чорны халат,