Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Век новы: агню, дыму, попелу…
Будзе шмат каму горача,
Нам толькі цёпла,
Дармо што мы босыя!

2


 — Пажар на Усходзе!
Таварышы, ур-р-ра!
 — Што вы, шалёныя, годзе!
Што вам не шкода дабра?
Усё, што збіралі вякамі,
Сёння марнее ў агні…
— Маўчы! Мы цябе кулакамі,
Чуеш?! Ні-ні!
Цэрквы, палацы, харомы —
Памяць мінулага — з дымам!
Што не запалім мы — зломім!
Знізу наверх ўсё падымем!
Страшна вам? страшна?
Пажару агонь ломіць вочы?
Затое нам відна уночы…
Не ліце крыві — не пагасне.
Маліцеся, грэшныя, небу,
Рукі ўгору узняўшы,
Вас не паслухаюць хмары.
Таварышы!
Што нам трэба?
 — Пажа-ары!

3


І пылае мур струхнелы,
Іскры скачуць па страсе.
Раптам вецер, вецер смелы,
Крыж чырвоны нам нясе.

— Адным крыжам будзе болей,—
Шэпча змучаны народ…
На крыжы чытаюць «Воля».
— Братцы! Гляньце на Усход!

То ж агонь, агонь збавення
Нам нясе Чырвоны Крыж.