Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

1


Вайна і пажар…
На вогнішчы людзі
Жывуць босымі.
— Няўжо ж гэтак і будзе?
Свой уласны дар
У чужых просім мы?
Працуй — на пана,
Працуй — на падпанка.
Жыць стала пагана.
А тут яшчэ з самага ранку
Усякі чорт лезе ў балота.
Ну і ёсць жа людзям ахвота?
Крыжам бы іх — каля плота,
Ды — трах!
Які тут страх?!
А ты маўчыш,
Цягнучы сам цяжкі крыж.
Крыжамі ўставілі поле,
Пад крыжамі — магілы.
Шлях класці да Волі
У людзей няма сілы.
 — Эх, жыві як папала…
А для жыцця мала
Аднаго толькі хлеба.
Пагуляць бы, душу адвясці!..
Эх!.. пусці!!!
На ўсходзе зардзелася неба:
Нібы золата, падаюць косы…
На зямлі… агнявыя палосы,—
Дзень новы, новыя ночы,