Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Мы паэты — матросы лінкора,
Што плыве да сусветнай прыстані…
Хай хвалюецца, пеніцца мора,
На варце Кастрычніка выстаім.

Мы пяём аб людзях і жалезе,
Калі думкі ўзвіваюцца роем,
Знаем мы, што і паэзія
Барацьбы нашай класавай — зброя.

Таму кожнае палкае слова
Ў спеў завіць трэба шчыра, сумленна,
І ў бойку заўжды быць гатовым,
Каб не ганьбіла нас пакаленне.

Быць павінны адважнымі, стойкімі,
Шквал за шквалам рашуча бяром:
Рабочы — магутнаю стройкаю,
А паэт — сваім вострым пяром.

Камунізм — наша светлая прыстань,
Мы плывём ў хвалях бурных жыцця…
Кроў у жылах ніколі не выстыне,
Калі ў сэрцы чырвоны сцяг.

1931