Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ён начаваў пад плотам,
Любіў адно:
Палескай ночы змрок.

Сінь вышыні
І мігаценне зораў,
Як многа дум
Навейвалі Міколе…
Чуў ад людзей,
Што ёсць далёка горад,
Каб быць у ім —
Не марыў ён ніколі.

Такі ўжо лёс,
Як і бацькам — батрачыць,
Перад багатымі
Гнуць спіну, біць паклон…
Але жыццё
Вірліць пайшло іначай
І старадаўшчыну
Забрала у палон.

Вайна — вайне.
Другой вайны пачатак.
Ў шаснаццаць год
Наш партызан Мікола
Чырвоным гнаў
Адкормны панскі статак…
Мазыршчына…
Лясы, балоты, поле…

Ён партызан
І бойкі і адважны.
Знаём яму
Тут кожны лог і кусцік…
Вядзе атрад,—
Паслухае, прыляжа…
А ворага — жыўём ён не адпусціць.

Мінулі дні.
Ён камандзір чырвоны,
Наган ў руках,
Ў кішэні партбілет…