Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


Цяпер жывём мы іншым светам,
Цяпер інакш спяваць хачу я…
Той можа зваць сябе паэтам,
Хто нашых дзён жыццё адчуе.

Я рад, што думкі ўдаль занеслі,
Не чую плачу хат пад клёнам.
Цяпер спяваць я буду песні —
Магутным трактарным калонам.

1929


(Да дня вызвалення)



Я ўспамінаю год дваццаты:
Плылі крывёю ўсе дарогі,
Быў сцяг над Беларуссю ўзняты,—
Сцяг бальшавіцкай перамогі…

Ліпнёвы дзень. Вайны пажары
Ў крыві людской даўно пагаслі…
Дзе панскія былі абшары —
Квітнеюць з кожным днём калгасы.

Ударны тэмп. Працуюць шпарка
Сям’ёю дружнай калектывы…
У полі трактар і жняярка
Ні для каго цяпер не дзіва.

А казкаю было нядаўна
Такі развой, такія штукі…
Сягоння мараць аб камбайне,
Аб лепшых выніках навукі.

Чытальні-хаты, яслі, клубы
Замест карчмы і гульняў дзікіх…
Няхай ліпнёвы дзень галубіць
Вольны прастор зямлі вялікай.

Савецкі край. Ты мілы сэрцу,
Да працы ты даеш натхненне.