Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Бо сонца не заходзіць,
Дзе балаты твае,
І сенажаць,
І гаці.
Я шлях знайшоў,
Я слаўлю песняй радасць,
І песні я
Складаю ў сэрцы тон…
Я ведаю — даўно,
Даўно пара даць
Паэтам маладым
Дзён нашых перазвон.

О Беларусь!
Ты ўзросціш пакаленне
Сваёй змагарніцкай
І вольнае пары!..

. . . . . . . . . . .

Я малады…
У сэрцы кроў струменіць,
І сілай творчаю
Істота ўся гарыць!..

1926


Кожнай вясне
Кожная дзяўчына рада,
Бо вясна сум дзяўчыне рассее,
Не паслухае сэрца парады.

Знаю вясну,
Знаю адну дзяўчыну,
Калі сум ў яе сэрцы заснуў,
Як змораны хтось ў адпачынак.

Той вясною дзяўчына чакала,
Што з паходу каханак прыйдзе,
Вясну радасна так загукала,
А каханка… забіў калісь злыдзень.