Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І вежу светлую
Будуе ў гэты дзень?
О маладое
Наша пакаленне,
Не снуйце вы
Пад сонцам,
Нібы цені.

І ў песнях я
Чытаю часам роспач,
Як бы свой лёс
Пясняр на струнах плача…
На раздарожжы ён
І дні, і ночы,
Нібы свой шлях
Ён страціў —
Не іначай!

О мой сабрат,
Знайдзі ты чалавека,
Калі яго
Чамусці ты згубіў…
У нашы дні,—
Дні залатога века,—
Ты чалавек!..
І чалавек
Змагання й барацьбы.

Мой мілы край,
Спрадвеку ў сумных спевах
І ў казках жудасных
Народ твой з роду ў род,
Толькі цяпер,
Як сціхнулі завеі,
Ты скончыш свой,
Вялікі свой паход!

Я і хачу,
Йдучы з табой ў паходзе,
Не сумаваць,
Не плакаць,
Не стагнаць!
Красуй, мой край,