Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Але шмат хворых ёсць
У нашым пакаленні,
Што квола поўзаюць
Пад промнямі зары.

Гляджу на іх,—
Плыве за думай дума:
«Куды нясе іх
Вецер-сухавей?»
І падаюць яны,
Як ліст пажоўклы дуба,
Калі ўсё дрэва так
Прыгожа кудравее.

Я чую плач і сум…
Стаяць на раздарожжы
І шапкай мерацца
Прастору сінь залатаць…
І веру страцілі
(На што гэта пахожа?!),
Што шлях свой барацьбы
Прайсці не зможа
Мужыцкі лапаць.

Глядзяць яны:
Здаецца, ўсюды пуста,
Здаецца ім —
Пабеглі дні назад…
Бо ловіць погляд іх
Ліхіх людзей распусту,
І п’яны рэстаран,
І ночы блудны сад.

Ну, а чаму ж
Не паглядзець вам далей,
Не паглядзець туды,
Дзе творчых сіл агонь,
Не бачыць тых,
Што новых дзён скрыжалі
Мільёны рук
Надпісваюць сягоння?..

Ці помніце,
Хто выйшаў з сутарэння