Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вялікім, знаць, паходам
Прайшла калісьці восень.

Плыць далей — хваціць вёсел,—
Не спыніць ветравей…
Так пройдзе многа вёсен —
Адна другой навей.

1926


Эх ты, песня-песенька,
Зрушыш сэрца волата,
А не тым, што весела
Сыплюць словы золатам.

Крыўды шмат рассеяна,
Крыўдай свет замучаны…
Сёння я асмеяны,
Сёння я засмучаны.

Сыплюць словы золатам,
Ў сэрца жалам колюцца…
Ад цяпла мне холадна,
Дума — ты нявольніца.

Праўду плачаш песняю,
Слова кажаш мудрае…
Што ж ты не пацешыш нас,
Сонца златакудрае?

Ты плывеш дарогаю,
Там, дзе шыр блакітная,
Кпін не чуеш ворага,—
Я табе завідую.

Але сонца промнямі
Зоры затуманіла…
На зямлі сягоння мы
Свецім зоркай ранняю.

На цябе, о сонейка,
3 матыгой не сунуцца,—