Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Я помню многа вёсен,
І сонцам край убраны…
Была на сэрцы восень,—
Імглістасць і туманы…

Мне быў тады нямілы
Вясны зялёны дзень,
І птушак пералівы,
І шумных вод струмень.

Мне погляду не песціў
Прастор палёў, блакіт,
Калі я слухаў песні,—
Спявалі іх ракіты.

Не раз сівога бору
Я сумны шопат чуў…
Аб тым жыцці і горы
Ніколі не шапчу.

Я помню многа вёсен…
Імглістасць і туманы…
Замест вясны — у восень
Быў сонцам край убраны.

У сэрцы радасць, песні…
Знік вечны сум і жаль…
Вясёлы погляд песціць
Блакітна-сіня даль.

Мільгаюць дні за днямі…
Адну я помню восень,
Як зорамі-агнямі
Жыццё ўсё залілося.

Казаць аб днях мінулых
Не буду ў гэты дзень,
Калі з нячутным гулам
Вясна да нас ідзе.

Вяслуюць год за годам,
А праплыло іх восем…