Перайсці да зместу

Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Што з няволі бягуць —
З пазамежаў…
Ой, не раз дрэвы з ветрам паслалі
Свой паклон
У гушчар Белавежы…

Ну, а хвалям —
Назад не пабегчы,
Каб сказаць,
Што жывецца тут люба…
Заутра іх у вішнёвы вечар
На Ўкраіне Дняпро прыгалубіць.

Ой, Дняпро!
Хлапец сінябровы!
Буду я аб тым, што і ты, пець…
Бо кахаеш ты нашы дубровы
І яе —
Сінярусую Прыпяць.

Ой, як моцна абмінуцца й шчыра
У краіне прыгожай, блакітнай…
Шлях, што далей —
Шырай і шырай
У стэповых прасторах раскінуты.

Ой, Дняпро!
Прыгалубі, мілы,
Сінярусую дзеўчыну Прыпяць,
Хутчэй сонца
Агнёвымі крыллямі
Зможа слёзы балота выпіць.

Я плыву…
І плывуць летуценні…
Іх ніхто не пасмее стрымаць…
Рэчкі твар
Цалавалі цені,
Як дзіцятка цалуе маці.

А дубы
Шапацелі нясмела,
Нібы слухалі мудрае веча…