Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


Май — басаногі хлопчык Валодзя
Песні слухае Волгі шырокай,
Май — Ленін на дымным заводзе,
На трыбуне з прыжмураным вокам.

Вечны май… У чырвоным убранні.
У вачах акіян срэбра-сіні…
Ён сягоння жалобай паранены,—
Вэльмам чорным над ім навіс іней…

Песня-плач, песня-кліч вызвалення
Увесь свет зачаруе сягоння…
Йдуць адважна і смела за Леніным
Вольны скіф і нявольнік калоній…

Май цяпла — закалосяцца нівы,
Май святла — сонца грае ў палёх…
Я сягоння шчаслівы, шчаслівы,
Што па свеце Май песняй разлёг.

Слухай, Май! Вясны ты любоўнік,
Той вясны, што з чырвонай травы…
Паміж сцягамі Леніна помнік,
Мне здаецца, што Ленін жывы.

Мне здаецца,— з драўлянай трыбуны
Ён на захад кіўнуў галавою…
На загонах там ветрана-буйных
Вольны Май задажджыўся крывёю…

Погляд Леніна ловяць мільёны,
Погляд Леніна маёва-прамністы…
А там… хмары скудлачаным лёнам
Над Нёмнам навіслі імглістым.

Май у пушчы заросшай чуць звоніцца,—
То паўстанцкай зямлі пакаленне…
Там… у кожным промені сонца
Ловяць погляд няўмёршага Леніна.

Май шапоча сцягамі-лісцем
Аб краіне квяцістай і вольнай…