Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Не заблудзім у буру і слоту,
Хоць засцеле балоты туман…
Тут гатовы паўстанцкія роты
І на варце ўсягды атаман!

Абы чуць неспакой на балоце,
Хай заплача няволяй лаза,—
У паўстанцкім апошнім паходзе
Буду першы я партызан!

1924


Зарунела, зарунела аксамітам…
Рэчкай срэбнай — сонцам залілося…
На палях здратованых, прыбітых,
Паглядзі… вясну радзіла восень.

Маладняк зялёны, бач, кудравіць,
Ахіляе край яскравым лісцем…
Аб здабытай вольнасці і славе
Маладняк шапоча ў песні-свісце.

Зарунела, зарунела аксамітам…
Рэчкай срэбнай — сонцам залілося…
Паглядзі… Над краем ужо звіты
Промені, жытнёвыя калосса.

Барацьбой гартованы, расправай…
На прастор, у сінь прыгожа выйсці…
Аб здабытай вольнасці і славе
Маладняк шапоча у песні-свісце.

1924


1

Вёска дрэмле… Вечар ліпнёвы…
Толькі вуліцы звонкі смех…
У лапці абуты з ліп новых,
Едуць яны на начлег.