Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Стройны лес і горды выгляд,
Нібы раць, што мкнецца ў бой.
Яго шум — што голас: «Выедам
Пастаяць за праўду галавой».

Маладняк сваімі лісцямі
Шапаціць нам казку-вольніцу…
Помнім, помнім, як калісьці мы
Чорных дзён стрымалі конніцу.

Перастаў і сумны спеў гусці,
Дні прыйшлі — ажно не верыцца.
Хто ж адвагі знойдзе, смеласці
З сілай моладзі памерацца?

1923


Чуць-чуць заціх гарматаў гук:
Сякер, лапатаў чутны стук…
Але сын вольнай беднаты,
Ваяк чырвоны, ведай ты,—
Яшчэ не кідай стрэльбу з рук!

Жыццё ты мірнае будуй,
Братэрству згоду ушануй;
А мкнецца вораг — ты глядзі:
Зноў смела ў бой тады ідзі,—
Свабоды кліч заўсёды чуй!..

1923


Калі сёння на сельскім сходзе
Крычаць:
«Трактар давай замест сох!..»
Думка ўраз — аб паўстанцкім паходзе
Па беларускіх лясох.