Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І я яе кахаў, але кахаў на смех…
Цяпер яе няма… А здань яе паўстала,
Каб помсту цяжкую мне ўчыніць за грэх…

1922


Беларусь,
Захутаная ў вопратку туману,
Пакорная і здзеку і прымусу,
Удаль пайшла к няведамаму стану
Як дзён мінулых здань.
А тут жыве крывёю вымытае цела —
Працоўных Беларусь… І цяпер
Мы ў вопратку прыгожую яе адзелі…
Не сну ўчарашняму, а праўдзе сёння вер…
Калі прачнуўся — глянь!
Раскутая,
Імкнецца ўдаль… назад не пазірае,
Ўсё змогшая, магутная,
Працуе на зямлі над пабудовай раю…
Жыцця змывае бруд.
І ставіць новыя на межах маякі,
Старанна ўвысь вядзе працоўныя палацы…
І вольна жывучы, мінулыя вякі
Дзянніцай знішчаны і болей не прысняцца…
На Беларусі тут!

1922


                                  Ц.Гартнаму

Поле ціха шаптала калоссем,
Як находзіла ворагаў раць.
Гэта ты у чырвоную восень
Сонны край свой пачаў вартаваць.

На шляху, на прыбітым гасцінцы,
На здратованых коньмі палёх