Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І чую раптам я салодкі спеў гаворкі,
Які і ўзбудзіў у грудзях сэрца стук.
«Прыгожы, мілы мой, ідзі ў хвалі жыта,
Спазнаеш ласку ты загінуўшай дзяучыны.
3 красою гэтых ніў душою будзеш зліты…
Я веру, дарагі, што тут мяне не кінеш.
Ці помніш ты лясок, гамонку дрэў шумлівых,
Ці помніш погляд зор у вечнай сіняве,
Калі ў каханні ты мне кляўся жартаўліва
Пад ззяннем месяца ля рэчкі на траве?
Ці помніш, калі ноч свае паслала чары,
Як шчадна прыхіліў к гарачым губам шчокі?
І рой дзявочых дум разнёс, як вецер хмары,
І шчасце ты спазнаў там з птушкай сінявокай.
Спазнаў мяне?.. Няужо мінулае каханне
Загінула ў цябе?.. Твой дух жывы
Не думау мець са мною тут спаткання,
Каб шчасце зноў спазнаць у полі між травы?
Ідзі ка мне!..» «Яна!.. Загінь жа ты, загінь…
Яшчэ вясною… ты у рэчцы затанула…
Але твой твар… твой погляд вочак сініх…
„ідзі ка мне“ паціху, як тады, шапнула»…
«Ага, спазнаў!..» — панёсся рогат гучным звонам,
У шуме каласоу далёка дзесь заціх…
«Ратуйце!..» — крыкнуу я, нібы шалёны,
Калі сустрэўся зірк яе вачэй жывых…
…І помню, як праз сон, я дзіўны свіст у полі,
Як віхар гнуў к зямлі калоссі ўсе сцяною,
А ў небе гром грымеў так моцна, як ніколі
І нейкі баль чарцей спраўляўся нада мною…

. . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . .

Калі прачнуўся я — была ўжо ціша ночы…
Нібы крылом якім зямлю акутаў змрок…
Мне страшна і цяпер… Здаецца, зноў рагоча,
Як вецер данясе калоссяў шум здалёк…
Здаецца, бачу я яе, нібы жывую,
Здаецца, зноў к сабе, чаруючы, гукае…
І ўспамінаю я дзяўчыну маладую,
Што, кінуўшыся ў вір, русалкаю гуляе…
Дзяўчынкаю была… Калісь мяне кахала,