Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На кліч іх заклікаючы
Ідзе народ,
Дзе сонцам незгасаючым
Гарыць усход!

1921


Мне снілася ў цішы вясенняй цёплай ночы,
Што вольным быў краіны ўсёй абшар,
Што вольным быў народ, якім даўно быць хоча,
І патухаў адвечны тут пажар.

Здавалася: браты, што стогнуць у няволі,
Ужо парвалі ржаўлены ланцуг…
Ад краю ў край на родным вытаптаным полі
Спакойна йшоу сталёвы, новы плуг.

І гэты плуг араў глыбокія разоры —
Ён раны засыпаў — падзелаў след…
Араты песню пеў, прыгожа слаў узоры
На тых ганях, дзе плакаў бацька й дзед.

Вось бачу я у сне: зямля апошняй скібы
Засыпала краіны той парэз,
Які мяжою быў — дзяліў адну сялібу…
На месцы тым пастаўлен здеку хрэст.

І кроўю той, што брызнула с глыбокай раны,
Заліўшы чырванню увесь прастор,
Узбуджаны народ ўсім ворагам няждана
Ў адплату піша смертны прыгавор.

1921


Гэй, песняр малады, не вучыся спяваць
Новай песні на сумны той лад.
Весялей трэба йграць, хоць бы й струны парваць,