Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Каб я быў прыгожай кветкай,—
Расцвітаў бы кожны год
На няўродлівым палетку,
Дзе расце палын, асот.

Каб я быў вясеннім сонцам,
Што прыгожа так гарыць,—
Бедным людзям у аконца
Першым стаў бы я свяціць.

Каб я быў на небе зоркай,—
Што блішчыць, аж любата,
Я глядзеў бы на надворкі,
Там, дзе вечна цемната.

1921


Годзе пець песні нам сумныя, нудныя,
Краю даволі ўжо слёз!..
Ўжо прамінулі няўзгоды пакутныя,—
Плачам не злечым свой лёс.

Дні паднявольныя болей не вернуцца;
Эх, не надзенуць нам пут…
Хай хто наважыцца, хай хто намерыцца —
Сам імі будзе ён скут!

Помста мінулых дзён катам і ворагам,
Больш не пацерпім мы слот:
Ў бойку рашучую выступіць зможам мы,—
Наш прабудзіўся народ.

Волю, здабытую кроўю, ахвярамі,
Хай хто захоча адняць…
Край наш, зруйнованы бойкай, пажарамі,
Болей не будзе стагнаць.

. . . . . . . . . . . . .

Толькі шкадуе нас сонца агністае
Свеціць цалюткі нам дзень,