Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Смела наперад у бой,
Хто не памершы душой
Гэй, барані вольны край,
Сцяг ты чырвоны трымай!

1920


Дзецям будучай камуны
Сонца ясны шле прамень,
Песню славы граюць струны,
Іх вітае новы дзень.

Хто пажар затушыць ў свеце,
Што шугае да нябёс?
Толькі вы, камуны дзеці,
Вас чакае лепшы лес.

Хто тварэц жыцця людскога,
Волі, шчасця, пекнаты?
Хто кладзе к жыццю дарогу?
Ведай, моладзь, гэта — ты!

1920

Родная зямелька
Крывёю заліта,
Лес, балоты, поле
Курганамі ўзрыта.

Родная зямелька
Ворагаў змагала…
Цяпер волі зорка
Над ёй зазіяла.

Родная зямелька
Мусіць шчэ змагацца…
Ідзе ў бой, хто хоча
Беларусам звацца…