Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзверы гэтыя ён ведаў добра, бо не раз прыходзілася іх адчыняць. Толькі ён даціснуўся да іх, пацягнуў за клямку, як зараз нехта закрычаў:

— Куды не ў чаргу прэшся! Паклічуць, як будзе пара!..

Але Гарбуз на гэта не звярнуў увагі: ён ведаў, што яго не паклічуць, бо заявы аб яго справе там не было — ён трымаў яе ў руках. Пастаяўшы трошкі ля дзвярэй, Гарбуз першым увайшоў у канцылярыю, як толькі адтуль выйшла якаясь баба — уся чырвоная, як рак печаны.

Нічога не кажучы, ён падышоў да стала і налажыў сваю паперу пад самы нос старшыні.

— А ты чаго не ў чаргу? — пачаў быў старшыня, але, спазнаўшы Гарбуза, таго самага Гарбуза, з якім пару дзён назад выпіваў у Залмана, ён дабавіў:

— Хіба такая пільная справа?

— Вельмі пільная, паночку! Калі ласка, каб зараз і разабраць… Буду вельмі дзякаваць, і як кончыцца суд…

Але старшыня не даў яму дагаварыць, а сказаў, каб выйшаў у сходавую і пачакаў, пакуль будуць разглядаць гэту паперу. Гарбуз выйшаў.

Дзеля таго што старшыня быў няграматны, то ён адразу гэту паперу падсунуў да пісара і запытаў:

— Аб чым там?

Пісар глянуў на паперу, раскінуў яе і здзіўлена стаў ківаць плячыма. На паперы нічога не было напісана, але нешта было намалёвана.

— Нічога я тут не разбяру! — сказаў пісар. — Разбірайце яе самі. Гэты чалавек, мусіць, звар’яцеў: падаў не заяву, а чорт ведае што! І чаго толькі не пачуеш і не пабачыш ад гэтых паганых мужыкоў! Ох, ох, — і стаў пісаць далей, перадаўшы яе старшыні. Старшыня доўга круціў яе ў руках, нават пад святло паглядзеў, але каб зразумець што — дык нічога. Усе суддзі па парадку разглядзелі, і ніхто нічога не мог паняць.

— Я восьмы год суддзёю, але яшчэ такой заявы не бачыў, — загаварыў адзін суддзя, які да таго быў п’яны, што сеў у куточку паміж двух сцен, каб толькі, пахіснуўшыся, не паляцець на падлогу.

Вы не дзівіцеся, што суддзя быў п’яны. Тут усе суддзі былі п’янымі, а таксама і старшыня і пісар. Бо суды