Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі


І яны сабраліся і паехалі. Едуць цераз мост, ажно каток такі красівы. Панін сын:

- Вось красівы коцік, мы возьмем і павядзём дамоў.

А Суччы сын:

- Гэта не коцік, а вораг наш, - шашкай адсек яму галаву.

Едуць далей, ажно луг такі харошы і рэчка бяжыць. Вот Панін сын гаворыць:

- Мы тут аддыхнём і лашадзей падпасём, і мы аддыхнём і свежай вадзіцы пап'ём.

А ён:

- Папробую, што гэта, - і па гэтай вадзе шашкаю секануў, стала не вада - кроў.

- Засек, - кажа, - жану другога змея.

Тады едуць далей, а Суччы сын кажа:

- Бачыце змея, ён нас праглынець.

Бросіў ён назад шчотку, і вырас лес, такі гушчар, што невазможна прайсці. Жонка змея давай грызці гэты лес і прагрызла дарогу, апяць даганяе іх. Тады ён бросіў скавараду назад. Абразавалася возера. Яна пачала піць гэту ваду, Суччы сын далёка паехаў, і па дарозе тала кузня. Ён кавалю гаворыць:

- Кладзі ў гарон дванаццаць кляшчэй.

Пачаў грэць гэтыя кляшчы, а кузню запёр жалезнымі дзвярыма. Жонка змея прыляцела:

- Ці тут Суччы сын?

Кузнец кажа:

- Тут.

- Падай мне яго сюды.

Кузнец кажа:

- Ліжы дзверы.