Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Цар і гаворыць:

— Ну, верна, табе ўзяць маю дачку! Ну, хадзіце ж з дарогі падкрапіцесь!

Вялеў ім падаць ядзення-піцення, што ад дванаццаці гадоў сабраў.

Ну, калі ўсё пададзенае паясцё, пап’яцё, дык аддам дачку!

Сталі яны піць-есць: наеліся, паўпіліся, а ні адной бочкі не выпілі. Сучкін сын і гаворыць:

— А хто абіраўся ўсё папіць-паесць?

Іван кажаць:

— Я!

Ды як стаў абручы збіваць з бочак ды піць! Есць ды п’ець, есць ды п’ець. А піў ён бочку гарэлкі так усё адно, як прасты чалавек лыжку вады. Усё папіў, усё паеў ды яшчэ крычыць:

— Мала! Шчэ большы падайце!

— Ну, — гаворыць тады цар, — дзелаць нечага: аддам табе дачку, толькі ўгадай, каторая старшая!

І вывеў усіх дванаццаць дачок: усе роўныя і з ліца, і з росту. Сучкін і гаворыць:

— Ну, хто абіраўся спазнаць, ідзі!

Міркуха гаворыць:

— Я!

Прайшоў каля іх раз, другі, трэці ды ўзяў адну за руку і гаворыць:

— Во яна!

Сказалі цару. Ён прыходзіць:

— Ну, маладзец ты, Сучкін сын Залатыя пугавіцы! Сколькі ў мяне ні сваталі — вот ужо дванаццаць гадоў — ну ніхто не змог яе высватаць!

Стаў Пабягай — дзед Сівавай гатовіцца к вяселлю. І не стаў так гатовіць па-своему, але стаў гатовіць па-наську, па-чалавечы. Ну, згулялі яны вяселле, бацька блаславіў нявесту і адправіў яе з Сучкіным сынам.

Пайшлі яны. Ішлі-ішлі, ішлі-ішлі, стала яна гаварыць:

— Скажы, мой мілы друг, за каго ты мяне высватаў? Ці за сябе, ці шчэ за каго?

Ён кажаць:

— Не, не за сябе, а за дзеда сівага, што сам з кокаць, барада з локаць, вусы па сажню, вочы па ложке, не відзяць ні крошкі!