— Ну, як вы прыйдзеце к яму, ён упярод за ўсяго пашлець вас у лазню памыцца. А ў тую лазню ніхто не можаць увайці: яшчэ як падходзіш, дык за тры вярсты валасы сквяруцца.
— А хто ж яе можаць атушыць?
— Я!
— Ну, хадзі з намі!
Пайшлі ўтраіх. Ішлі, ішлі, відзяць яшчэ чалавека. Паздароўкаліся, разгаварыліся. Звалі яго Іванам.
— Пасля лазні, — кажаць Іван, — дадуць вам піць і есць, каб усё паелі, што ён ад дванаццаці гадоў сабіраець — поўныя свірны з хлебам, поўныя скляпы з піццём!
— А хто ж гэта можаць здзелаць? — спрашыець Грышка.
— Я!
— Ну, хадзі з намі!
Пайшлі ўчацвярых. Ішлі, ішлі, відзяць яшчэ чалавека — Міркуху. Паздароўкаліся, разгаварыліся. Міркуха і гаворыць:
— Пасля абеда выведуць іх вам усіх узнаваць, каторая старшая. Вы й не спазнаеце, бо яны ўсе аднаго ліца!
— А хто ж яе можаць спазнаць? — спрашыець Іван.
— Я!
— Ну, хадзі з намі!
І пайшлі ўпецярых. Ішлі, ішлі, сталі падходзіць к цару Пабягаю — дзеду Сіваваю. Аж яшчэ за тры вярсты прыбеглі сабакі і сталі за кління ірваць. Сучкін сын і гаворыць:
— Ну, хто абіраўся ўцішыць іх?
Сямён кажаць:
— Я!
Ды ўзяў сабак палавіў, ды хвасты пазвязаў, ды ўсіх сабе на плячо ўсклаў і панёс к цару Пабягаю — дзеду Сіваваю. Прыйшлі к цару. Ён і гаворыць:
— Ну, верна, табе ўзяць маю дачку! Ідзіце-тка ж памыйцесь у лазні, а то вы падарожныя людзі, можа нечысць якая забралася!
Яны і пайшлі. Як толькі сталі падходзіць к лазні — яшчэ не дахадзя вярсты тры стала жарка. Сучкін сын і гаворыць:
— Ну, хто абіраўся атушыць лазню?
Грышка кажаць:
— Я!
Ды як дунець, у лазні ўвесь жар прапаў, стала ажно інея!
Вярнуліся яны к цару Пабягаю — дзеду Сіваваю і гавораць:
— Зачым ты нас абмануў? Прыйшлі мы ў лазню, а там не толькі дух — а ажно печка ўся заінела!