Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


і думаець: «Ну, як жа мне не сустанавіцца? Тут людзі ўсе хрысціяне. Пайду і пахаджу троху па рынку!»

Як сказаў, так і здзелаў: каня пастнавіў, а сам стаў хадзіць па гарадку. Хадзіў-хадзіў, аж відзіць — падыходзіць к яму стар-старычок, сам з кокаць, барада з локаць, вусы па сажню, вочы па ложке не відзяць ні крошкі. Як падышоў к Сучкінаму сыну, так у вусы і ўматаў:

— Ага, вот калі я цябе задаўлю! Ты забіў маіх трох сынкоў як сакалкоў, трох дачушак як зязюлек, і жонку маю канём здзелаў ды едзеш на ёй!

Ды так сціснуў вусамі, што й дыхнуць не можна. Што тут рабіць? Во напасць! Але-ткі Сучкін сын надумаўся.

— Ці ведаеш, дзед, што я табе скажу? Не губі-тка ты мяне: усё [а]дно не вернеш ты сваіх ні сыноў, ні дачок, ні жонку. А луччы скажы, куды ў сваты схадзіць: я за цябе высватаю шчэ лепшую жонку, чымся твая была!

Дзед гэтым дужа ўзрадаваўся:

— Ну, калі высватаеш мне дачку цара Пабягая — дзеда Сівавая, Мар’ю-царэўну, дык пушчу ўжо. Але ўсё-ткі на жонцы не дам ехаць, так ідзі!

Пусціў ён з вусоў Сучкінага сына, тэй і пайшоў. Ідзець ды пытаець, дзе тэй цар Пабягай — дзед Сівавай. Ідзі-ідзі, ідзі-ідзі, сустрачаець нейкага чалавека. Паздароўкаліся і разгаварыліся:

— Хто ты такі ёсць?

— Іван. Сучкін сын! А цябе як завуць?

— Мяне Сямёнам. Куды ж ты йдзеш?

— Ды іду я к цару Пабягаю — дзеду Сіваваю, ды вот дарогі не ведаю!

— Ох, худа табе дайці да яго! Там дужа многа сабак і нікога не падпускаюць: за тры вярсты к чалавеку бягуць і за кління ірвуць!

— А хто ж іх можаць адагнаць?

— Я!

— Ну, хадзі са мной!

Ішлі, ішлі, відзяць яшчэ чалавека. Паздароўкаліся, разгаварыліся. Сямён спрашываець:

— Як цябе завуць?

— Грышкам. А цябе?

— Мяне Сямёнам!

— Куды ж вы йдзяцё?

— К цару Пабягаю — дзеду Сіваваю ў сваты.