Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Разабрала змяю соль, пабегла яна ўзноў у сваю старану. Павыпіла ўсю ваду да капелькі і кінулась за Йванам. Вот-вот дагоніць. Відзіць Іван — стаіць кузня. Ён туды:

— Братцы, — кажаць, — запірайце скарэй кузню: за мной змяя гоніцца, хочыць мяне з’есць!

Тут січас дзверы запёрлі; каваль узяў свае клешчы ў пяцьдзесят пудоў і стаў іх распальваць. А тут і змяя прыляцела і крычыць на каваля:

— Падай мне Сучкінага сына! А калі не падасі, я й цябе з’ем, і яго!

А каваль кажаць:

— Праліжы дзверы ды высунь сюды язык, я пасаджу яго табе на язык!

Змяя як лізнула раз-другі-трэці — так дзверы і пралізала. Толькі яна высунула язык скрозь дзверы, а каваль узяў свае абцугі — ды за язык! Схваціў і дзяржыць. А другія за малаткі ды давай змяю біць па галаве. Прыбілі трошку, тады ўзялі і ўкінулі ў горан ды й давай у два мяхі дуць. Як толькі змяя разгарэлась, палажылі яе на кувадла і сталі ўзноў каваць. Узяў тут і Сучкін сын молат у пяцьдзесят пудоў. Кавалі яны, кавалі і выйшаў з яе конь. Каваль і гаворыць:

— Ну, Сучкін сын Залатыя пугавіцы! На табе жменьку лёну, садзісь на гэтага каня, запалі лён і едзь кругом света. Калі аб’едзеш, пакуль лён згарыць, дык паязджай з богам, а не аб’едзеш — дык назад ка мне варачайся!

Сеў Сучкін сын на каня, запаліў жменьку лёну і паехаў кругом света. Паўсвета не аб’ехаў, а лён ужо згарэў. Вярнуўся ён назад к кавалю. Улажылі яны каня ў горан, сталі дуць у два мяхі, разагрэўшы, сталі каваць, ногі папраўляць. Кавалі, кавалі.

— Ну, садзісь-ка цяпер!

Сеў Сучкін сын на каня, запаліў жменьку лёну і паехаў кругом света. Увесь свет аб’ехаў, а лёну згарэла толькі палавіна жменькі. Прыехаў Сучкін сын к кавалю, стаў дзякаваць. Каваль і гаворыць:

— Ну, цяпер ты ездзі на гэтым кані, і ніхто цябе на ім не падолеець у бітве. Ну, толькі сцеражысь: будзеш ехаць чэраз такое і такое места, будзець там бальшы кірмаш: глядзі, не сустанаўлівайся, а то пападзешся ў плен!

Падзякаваў ён шчэ раз каваля і паехаў. Ехаў, ехаў, відзіць — гарадок стаіць, а ў ім бальшы кірмаш, народу многа. Сучкін сын