Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


— Цары, каралі на канях з’язджаюцца, а нас з табой чорт знёс!

Ды як свіснець ляскай! Паследнюю галаву збіў! Убіўшы змея, ён пасабраў галовы ды на асінавых дравах папаліў, а попел на быстру рэчку пусціў. Тады пайшоў дамоў, узбудзіў Царыцынага сына:

— Тапі-тку ты печ, а я трошку аддыхну!

Ён лёг спаць, а Царыцын сын усяго наварыў, нажарыў. Як стаў дзень, прыходзіць калавурны дамоў. Іван устаў і пытаець:

— Ну, што, ці не чуў чаго, ці не быў які шум і крык?

— Не, не чуў нічога, не было ніякага шуму, усё было спакойна!

Ну, селі яны, па[а]бедалі і сталі ждаць вечара. Увечары прыходзіцца іці на калінавы мост Сучкіну сыну. Сабраўся ён іці і кажаць братам:

— Ну, братцы, вот я іду, а вы не спіце ўсю ноч, а то мне будзець дужа трудна!

— Як жа ж мы будзем ведаць, што табе трудна?

— А я дам вам знак вот які: у столю ўткну нож, а на стале пастаўлю стакан з вадою. Як толькі капнець кроў з ножыка ў стакан, дык вы ўбірайцесь і едзьце ка мне як можна скарэй!

Здзелаўшы так, Сучкін сын пайшоў на калінаў мост. А браты заселі ў карты іграць. Ігралі-ігралі, як толькі пад поўнач, спаць захацелі. Яны яшчэ пайгралі і заснулі крэпкім сном. А Сучкін сын ходзіць ля калінава маста. У самую поўнач прылятаець дванаццаціглавы змей.

— Ну, што, Сучкін сын Залатыя пугавіцы, на чужую старану свае косці прынёс? Будзець мне чым па[а]бедаць!

— Пагадзі, нячыстая сіла, шчэ можа ўдавішся!

— Ды не, я табе не здам! Ты думаеш, што братоў маіх забіў, дык і мяне заб’еш? Не, вот я цябе січас уб’ю!

— Ну, што ж, давай памераемся!

— Дзьмі ток! — крычыць змей.

— У цябе дванаццаць рыл, а ў мяне адно: ты і дзьмі!..

Тады змей як дунуў — дзе былі імхі, балоты, аржавы, патопы, стала гладка, як яйцо, на дванаццаць вёрст. Сучкін сын як дунуў — усё пазалаціў, беражкі пазавараціў і на бітву стаў. Схваціліся біцца. Біліся, біліся... Іван збіў тры галавы змею, а змей яго па костачкі ў зямлю ўвагнаў. Тады змей гаворыць:

— Цары-каралі б’юцца, а й то оддых меюць, а мы сколькі б’ёмся, а не аддыхаем?