Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


вярнуўся дамоў, узбудзіў Кухаркінага сына, сказаў яму, каб гатаваў абед, а сам лёг спаць. Уранні прыходзіць Царыцын сын. Сучкін сын устаў і пытаець:

— Ну, што, ці не чуў чаго, ці не быў які шум і крык?

— Не, нічога не чуў, ніхто не йшоў, не ехаў — усё было спакойна!

Згатаваўся абед; селі яны, па[а]бедалі і сталі вечара дажыдацца. Увечары Сучкін сын і Кухаркін кінулі жэрабя — жэраб выпаў Кухаркінаму сыну.

— Глядзі ж, — кажаць Сучкін сын, — не спі, а то і сам сабе і нам бяду наспіш!

Пайшоў ён к калінаву масту; хадзіў, хадзіў, а як пад поўнач — спаць захацеў. Узяў меч пад голавы падклаў і заснуў крэпкім сном. Сучкін сын узнова пайшоў к калінаву масту: што дзелаець калавурны? Прыйшоў, а ён спіць. Стаў ён сам калавурыць. Хадзіў, хадзіў, у самую поўнач ляціць шасціглавы змей.

— Хто тут?

— Я, Іван Залатыя пугавіцы!

— Што ж ты, Іван Залатыя пугавіцы, на чужую старану свае косці прынёс?

— А вот памераемся, ці я косці прынёс, ці ты голавы зложыш!

— Ды што мне з табой мерацца: пасаджу на руку, другой удару — і здзелаю мяккі блін ды з’ем!

— Ну, а можа й падавішся!

— Дзьмі ток! — крычыць змей.

— У цябе шэсць рыл, нячыстая сіла, а ў мяне адно: ты і дзьмі!

Змей як дунуў — дзе былі імхі, балоты, аржава, патопы, стала гладка, як яйцо, на цэлых шэсць вёрст. Дунуў тады Сучкін сын Залатыя пугавіцы — усё чыста пазалаціў, беражкі пазавараціў і на бітву стаў. Схваціліся біцца. Біліся, біліся — Сучкін сын збіў змею тры галавы, а змей яго па калены ў зямлю ўвагнаў. Тады Сучкін сын гаворыць:

— Паглядзі, вунь жонка ідзець ды сквырыць!

Адвярнуўся змей, а Іван як свіснець — шчэ дзве галавы збіў. Змей тады гаворыць:

— Слухай, Сучкін сын Залатыя пугавіцы: цары, каралі б’юцца, а й то оддых меюць, а мы сколькі б’ёмся і не аддыхаем?

А Іван гаворыць: