Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


— Вот, братцы, не ўсё ж падарожныя ў хаце начуюць. Вот прыйдзецца і нам так начаваць, калі не знайдзем якой хацёнкі!

Праехалі яшчэ трошку, ажно стаіць дом на тры вянцы. Увайшлі яны туды, паглядзелі — пакоі чысты, для начлега места ёсць. Тады Сучкін сын і гаворыць:

— Ну, вы тут згатуйце абедаць, а я пайду абгледжу места, якаво яно!

І пайшоў. Прайшоў трошку, відзіць быстру раку, а на рацэ калінавы мост. Яго масціла нячыстая сіла. Даявалы ў поўнач прыходзілі ў тэй дом і пажыралі людзей. Усё гэта Сучкін сын і ўвазнаў. Вярнуўся ён у дом. Тыя браты абед згатовілі. Па[а]бедалі. Аж во і вечар. Сучкін сын і гаворыць:

— Ну, братцы, некатораму з нас прыйдзецца сеначы іці на калінавы мост калавурыць!

Кінулі яны жэрабя: первы жэраб дастаўся Царыцынаму сыну. Сучкін сын яму і гаворыць:

— Глядзі ж, хадзі ля калінава маста ды не спі. А то сам сабе і нам бяду наспіш!

Пайшоў Царыцын сын к масту; хадзіў-хадзіў, як толькі пад поўнач — спаць захацеў, меч пад галаву і заснуў. А Сучкін сын сядзеў, сядзеў дома ды думаець:

— Дай-ка пайду пагляджу, ці не спіць ён?

Узяў ляску і пайшоў. Прыходзіць к масту, а ён спіць. Ну, Сучкін сын сам стаў ля калінава маста. У самую поўнач прылятаець трыглавы змей:

— Хто тут?

— Я, Іван Залатыя пугавіцы!

— Што ж ты, Іван Залатыя пугавіцы, на чужую старану свае косці занёс?

— А ўвідзім: ці я свае косці прынёс, ці ты галовы свае зложыш!

— Ах, ты які дзерзкі! Мы сколькі гадоў жылі, ніхто з намі не грубіў, толькі ты такі знайшоўся. Дзьмі-ка ток!

— Ах ты, нячыстая сіла! У цябе тры рылы, а ў мяне адно. Ты дзьмі!

Змей як дунуў — дзе былі імхі, балоты, аржавінні, патопы, стала гладка, як яйцо, на тры вярсты. Сучкін сын Залатыя пугавіцы як дунуў — усё пазалаціў, беражкі пазавараціў і на бітву стаў. Сталі яны біцца. Біліся, біліся — Сучкін сын змею дзве галавы збіў, а змей яго па забарасні ў зямлю ўвагнаў. Сучкін сын як замахнець ляскай — паследнюю галаву збіў. Усе голавы на асінавых дравах спаліў, а попел на быстру рэчку пусціў. Сам