Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


— Не, — кажа, — і ў пол яшчэ не ўбіўся.

У яе свой рашчот, каб яго як, а ў яго свой. Ведама: то ж ураг, а то такі чалавек, хрышчоны, як трэба быць. Як ехаць дык ехаць, як ехаць дык ехаць, і прыехаў вот так ба, як у Бялынічах, к рацэ. Дык яна ўжэ асмягла: як к рацэ, дык і стала піць. Як стала ваду піць, як стала ваду піць, як стала ваду піць, дык усю раку выпіла, і ён на ёй сядзіць, і павозкі тыя стаяць, і коні, і браты. Як выпіла ўсю раку, дык тады пад ім лоп — ад вады ад тыя лопнула, і рака тая як была, так і пабегла ўзноў, а яна там і апраглася. Тады ён у павозку на сваіх коней да й прыехаў к бацьку. К бацьку прыехаў, дык бацька і ўлякнуўся. Дык ён за бацьку:

— Татулька, не ўлякайся.

І паказуе заслугу і ўсё:

— Гэта маіх братоў, а тваіх сыноў заслуга, а гэта мая. І гэтых сваіх сыноў, татка, хавайце памершых.

Ну, ён сабраў людзей, падзелаў дамы і пахаваў. А тэй Кабылін сын і жывець там. І я там быў, мёд, віно піў, і ў роце не было, і па барадзе не цякло.

4. ІВАН СУЧКІН СЫН ЗАЛАТЫЯ ПУГАВІЦЫ

Жыў-быў цар. Ды не меў ён дзяцей. І дужа ён аб гэтым сасмуціўся. Вот ідзець ён раз па гораду і думаець: «Каму пасля мяне дастанецца мае царствіе?» Ідзець старая баба:

— Аб чым ты, цар, так задумаўся?

— А ўвазнай, бабка, аб чым я думаю!

Падняла баба галаву, паглядзела на цара ды гаворыць:

— Ты думаеш аб дзяцей. Ты бяздзетны і ты думаеш, што пасял сябе некаму царствіе аставіць!

— Ну вот і памажы гэтаму гору, бабка!

— Гэтаму гору памагчы нятрудна. Ёсць у моры рыба з адным вокам, з адным бокам. Калі яе ўловіш, ды зжарыш, ды аддасі жонцы — няхай з’есць — тады народзіцца ў цябе сын.

Пайшоў цар скарэй дамоў, прызваў сваіх рыбаловаў — у цара, канешне, усякіх слуг ня нет — і прыказаў сваіх рыбаловаў — у цара, канешне, усякіх слуг ня нет — і прыказаў ім, каб улавілі ў моры рыбіну з адным вокам, з адным бокам. Узялі рыбаловы свае сеці і пайшлі к мору. Раз закінулі сеттку — не ўлавілі нічога; другі закінулі — так жа сама не ўлавілі нічога; а на трэці раз як