Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


— Ну, дзякуй, — кажа, — богу, перажыў сваё гора. Бог ведае, што дальш будзе!

А шчэ да бацькі далёка дабрацца. Як ехаць дык ехаць, троху ад’ехаў, а яна там справіўшыся да за ім у пагоні.

— Хоць ты, — кажа, — зяпу маю адну сцяў, — кажа, — а потым я цябе, — кажа, — адной зяпай з’ем, — кажа.

Ён сабе едзе, а яна яго даганяе, ён сабе едзе, а яна яго даганяе, ён сабе едзе, а яна яго даганяе. Тады ён ускочыў — во так ба, як у Бялынічах ці ў сяле кавалі куюць, — ускочыў у кузню.

— Ай, брат, — кажа, каваль, грэй клешчы!

Ён ускочыў у кузню, а яна прыбягае. Як прыбегла, так раз лізнула сцяну, другі лізнула, а за трэцім пралізала сцяну і яго дастае. Толькі б яго дастаць.

— Ай, — кажа, — каваль, хапай яе за язык!

Каваль узяў клешчы да яе за язык.

— Дзяржы, — кажа, — язык, — на каваля.

А ён узяў булдаву, як зачаў біць: біў-біў, біў-біў, біў-біў і не забіў яе. Што біў, із моцы выбіўся і паламаў тэй увесь прыпас свой і не забіў. І каваль тэй то ж самае — абадвы яны паўмарыліся і не забілі. Пусцілі яе. Ну, тады яна кажа:

— Стой-ка, — кажа, — я на цябе ўссяду і паеду і будзем свае песні пець, каля я цябе перапяю, дык усё-ткі з’ем.

Гэтак зміргаваліся — ні тэй, бач, не падоляе, ні тэй — абая сілныя. Ну, ён падаўся. Яна на яго ўссела, ён ракам паўзець, яна едзець і песні пяець. І коні тыя за ім ідуць.

— Ага, — кажа, — я цябе потам змару, — кажа.

Дк яна — ведама, баба-сарока — і тую пачне, і тую — шчабеча, во як і ў нас бабы на хрэсьбінах ці на вяселлі, пела, пела там усякія песні да й змоўкла. Няма, бач, у яе болей песень, усе перапела. Ён тады пытаецца:

— Ці ўсе?

Яна кажа:

— Усе!

— Ну, калі ж, — кажа, — усе, цяпер дай-тка я буду пець, дай-тка я на цябе ўссяду!

Ну, тады ён на яе ўссеў, і коні тыя за ім. Гэта ўсё па дарозе што далей, то к бацьку бліжай.

Тады ён зачаў песні пець. Ён ніякія песні не пеў, толькі ўсё шабуняе:

— Да-гу дак да-гу, — вядзець да ўсё на ёй едзе.

Ехалі, ехалі.

— Ці ўсе?