Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


я злякнуўся і зваліўся з палка, дык патыліцу разбіў дужа. Гуз з кулак набег.

От яны і гуляюць знова да вечара, п’юць, жывяцца. Яму ўжэ і рупіцца. Як прыйшоў вечар, дык трэба яму тых тут пакінуць, а самому на варту ісці. Тады даў бог вечар, ён узяў, павесіў рушнічок, во як бы гэта (занавесь) вісіць, тады паставіў пад рушнічком стакан, што чай п’юць.

— Глядзіце ж, братцы, не засніце тут. Як будзе з гэтага рушнічка кроў капаць, бяжыце як дужа ка мне да памоцы. Трудна, я пакладу сваю галаву, дык вам і класці нечага!

І пайшоў пад мост. Толькі прыйшоў, сеў, аж Смок і едзе — дзевяць галоў. І сычас сабакі забрахалі, а свісцялі засвісталі.

— Чаго брэшаце, чаго свішчаце, не к чужому двору едзем, а к свойму. Ёсць на дзесятым царстве, на дзесятым гасударстве Кабылін сын, дык яго сюды воран косці не занясе, а больш нікога мы не баемся.

А ён з-пад моста сыў:

— Не то воран косці заносе, а моладзец сам заходзе. Дзьмі, — кажа, — поле!

Як дунуў тэй да з дзевяці галоў на дзевяць міль і выдуў. А ён як дунуў, дык і пазлаціў. А цяпер:

— Ну, што, — кажа, — Кабылін сын, ці будзем біцца, ці мірыцца?

Ну, а Кабылін сын кажа?

— Не, Паганы Смок, будзем біцца.

І пачалі біцца. Як зачаў біцца, як зачаў, дык восем галоў сцяў, а дзевятая галава — ужэ выбіўся з моцы — не пасіляе, дзевятая галава ўжэ яго дастае, ужэ за лоб, хоча яго змагчы. А тыя сядзелі гэта, забыліся да й заснулі.

Ну, тая дзевятая галава з тым водзіцца, а яны ўсхапіліся — аж з рушнічка кроў цячэ, ужэ й з стакана цераз ільецца.

— Ай, брат, прапалі!

Ды туды барджэй к масту.

— Стой, брат, не ўлякайся!

А тая галава ўжэ зусім за лоб яго схапіла. Як хапілі, так і сцялі тую галаву, і не пра што яна была. Ну, як сцялі, тады ён ужэ атвяшчае:

— Ну, братцы, троху мы галоў не пастаўлялі! Вы, — кажа, — заснулі там. Ну, а цяпер, — кажа, — дасць бог, жывы будзем, папераводзілі, — кажа, — усіх, мо к бацьку вернамся!

Узяў ён коней тых дзевяцера, павозку і паехалі. І паставіў у стайні, асобенна. І даў бог дзень. Ну, яны прабылі там колькі