Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


— А што, — кажа, — братка, ці бачыў што, ці было дзе што табе?

Ён тады кажа:

— Не, братка, нічога не бачыў. Як прыйшоў, дык лёг на палку́. Аб поўнач нешта як загрымела, як застучэла, дык я з палка зваліўся ды ўдарыўся, дык во на лісыне гуз ускочыў!

Ну, тэй яму нічога не сказаў, толькі ўсміхнуўся. Ну, тады яны ўзнова дзень тэй гуляюць, п’юць, ядзяць, у карты гуляюць, а даў бог ноч, тады ўвечары кажа на другога ўжэ брата:

— Ну, браціку, ідзі, — кажа, — у такую і такую, — кажа, — лазню на варту, да толькі ж, — гавора, — глядзі, брацец, не спі, а то як заснеш, дык мы тут і голавы свае паложым, ніхто нас і знаць, — кажа, — не будзе.

Ну, тэй пайшоў. Прыйшоў у лазню, так жа сама на палок сеў, сядзеў, сядзеў і заснуў. Ну, тэй Кабылін сын пад поўнач пакінуў таго там у доме том, а сам пайшоў узнова пад мост пад тэй і сядзіць. Толькі прыйшоў, сеў, аж Смок зараз і едзе — сем галоў. І сабакі забрахалі і свісцялі засвісталі.

— Чаго брэшаце, чаго свішчаце, не к чужому двору едзем, а к свойму. Ёсць на дзесятым царстве, на дзесятым гасударстве Кабылін сын, дык яго сюды воран косці не занясе!

А ён з-пад моста:

— Не то воран косці заносе, моладзец і сам заходзе. Дзьмі поле!

Ён поле як дунуў, дык на сем міль і выдуў. А ён [Кабылін сын] тады як дунуў, дык і пазлаціў. Ён, бач, сільней іх быў. Што то наш дух, а што непрыяцельскі, — мы ўсё-ткі больш панімаем. Як тая прыказка.

— Ну, што, — кажа, — Кабылін сын, ці будзем біцца, ці мірыцца?

— Не, — кажа, — нячыстая сіла, не таго я заходзіў, каб мірыцца, будзем біцца!

І сталі біцца. Колькі — раз, ці два, ці тры махнуў і сцяў тыя сем галоў. Ну, і семяро коней і павозку ўзяў і паехаў у дом у тэй іх. Коней у стайню зачыніў і павозку ўкаціў. Асобенна ўсё зачыняе, ад начы таго брата і таго. Аж скора і дзень бог даў. Прыходзе тэй ужэ брат з варты тэй.

— А што, — кажа, — братка, ці бачыў што, ці было дзе што табе?

Ён тады кажа:

— Не, братка, нічога не бачыў. Як прыйшоў, дык лёг на палку. Аб поўнач нешта як застучэла, як загрымела з гары, дык