Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


42 Ну, ізноў жа тож пайшлі далей. Ішлі, ішлі і бачаць здалека на дзесятым царстве, у дзесятым гасударстве, на паганага цара доме стаіць тая булдава.

— Вот, — кажа, — братцы, як нам яе дастаць адтуль? Каб самі галовы не паклалі там!

Тады яны цераз сколькі там урэмя дабраліся, прыйшлі к таму дому. Тады тэй Кабылін сын узлез на тэй дом і дастаў [тэй] свой прыпас. Тады ў тэй дом — і гуляюць там, і п’юць, і ў карты гуляюць. Яны завідна гэта прыйшлі, бо як ба і цяпер. Там парожні тады быў дом тэй. Тады яны тое, даў бог ноч, тады Кабылін сын пасылае Служэбкінага сына на варту на шлях, вярстоў за пяць, шлях такі быў, во як ба цяпер чыгунка. Паслаў яго ў лазню:

— Ідзі ж, — кажа, — брацік, на варту, ды не спі, — кажа, — а то як заснеш, дык мы тут галовы зложым.

Ну, тэй пайшоў. Прыйшоў у лазню да на палок, ведама адзін, лёг і заснуў. Нічога сабе і не знае і не ведае. А тэй [Кабылін сын] таго другога брата, жаночага сына, хадзяйкінага, пакінуў, а сам тэй жа справай к лазні ды пад мост. На [а]гнянной рацэ быў, вот як ба ў Бялынічах, мост такі. Толькі ён сеў, аж і едзе паганы цар — Смок з шасцьма галавамі. Сычас сабакі забрахалі, свісцялі засвісталі.

— Чаго брэшаце, чаго свішчаце, не к чужому двору едзем, к свойму. Ёсць на дзесятым царстве, на дзесятым гасударстве Кабылін сын, дык яго сюды воран косці не занясе, а больш мы нікога не баемся.

А ён з-пад моста сыў:

— Не то воран косці заносе, а моладзец сам заходзе. Дзьмі, — кажа, — поле!

Як дунуў тэй да з шасці галоў на шэсць міль выдуў. А ён [Кабылін сын] як дунуў, дык і пазлаціў. А цяпер:

— Ну што, — кажа, — Кабылін сын, ці будзем біцца, ці мірыцца?

Ну, а Кабылін сын кажа:

— Не, Паганы Смок, будзем біцца.

Тэй Кабылін сын як хапіў меч, як трахнуў, дык тры галавы і сцяў. А тэй яму нічога не зрабіў, не пасіліў. Тады ўзяў шасцярык коней, у дом у тэй прыехаў, у стайню коней тых зачыніў і павозку ўкаціў, па парадкам, так як і ўсюдых. Ну, а тады сам у комлату і к таму брату. Даў бог дзень, тады тэй брат і прыходзе з варты, з лазні з тэй. Тады ён пытаецца: