Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


Стаў, бач, надакучаць яму:

— Ну, які ж вам, — кажа, — сынок, прыпас трэба, сколькі прыбаўляць?

А ён кажа:

— А Служэбкінаму сыну пяць пудоў, а Купецкаму сыну шэсць, а мне, тата, у восем пудоў.

Ну, цяперка пакаваў ён гэты булдовы, сталі яны ўзнова выспробаваць. Выйшаў ён на поле, паважыў, паважыў тую Служэбкінага сына булдаву, ды як пусціў — дык немаведама, дзе яна і дзелась, толькі пыл да дым па полю — паляцела немаведама куды і што. Ну, а тады другога брата тож сабе паважыў, паважыў, як пусціў — дык і немаведама, куды і што яна дзелась, толькі пыл да дым. Ну, а тады ўслед і сваю пусціў, услед за імі. Ну, а патом ён хоць і пасля пусціў, а патом яна пойдзе мо на край света, прыпас тэй перанясе абадвых братоў булдовы. Тады ён атвяшчае — папусціў прыпасы — тады пабылі там колькі:

— Што ж, — кажа, — татка, прыпасы нам падзелалі, трэба ж нам ісці шукаць прыпасаў тых сваіх.

Тады тэй татка стаў ужэ і сумуцён, стаў ужэ і плакаць, і маткі і таго, і таго, што як жа, як тэй казаў, даждалі трох сыноў, і тыя ў свет пойдуць, немаведама куды, што дзе найдуць, дзе пазнаходзяць. Сталі адраіваць і таго, і таго.

— Не, — кажа, — татка, трэба ісці.

І не паслухалі і пайшлі, папрашчаліся, павіталіся і адправіліся.

— Калі будуць, — кажа, — татка. браты мяне слухаць, дык мо шчэ й убачымся і ўзвернемся, а як не будуць слухаць, дык бог знае.

І ўвабраліся ўсе і пайшлі. Ішлі-ішлі — не так жа скора дзеецца, як кажацца, — ішлі сколькі там урэмя і найшлі таго Служэбчынага сына прыпас.

— Вот, — кажа, — братцы, і ёсць аднаго брата прыпас. Ну, — кажа, — аднаго брата найшлі прыпас, пойдзем жа, — кажа, — другога брата шукаць!

І пайшлі. І ўсё так ідуць і самі сабе разгаваруюць, пакуль знайдуць. Ну, і тож сабе — сколькі ўрэмя ішлі, находзяць другога брата [тэй] прыпас.

— Ну, во, — кажа, — хваліць бога, і другога брата знайшлі.

Тэй Кабылін сын:

— А маю, — кажа, — бог ведае калі да яе дайсці і дзе яе знайсці.