Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да: рух, знайсці
Гэта старонка не была вычытаная


— Мы выйгралі яго і тысячу рублей у купца.

Доўга лаяла іх матка:

— Машэннікі вы, зладзеі, бацька памёр, дык вы красці пайшлі!

Многа дзён прайшло з таго часу. Аднойчы збіраюцца браты зноў на ярмалак. Назаўтра ўсталі рана, пайшлі туды і знайшлі коней.

Старэйшы брат і кажа купцу:

— Гаспадар, калі выдзержыць мяне твой конь, я дам табе пяцьсот рублей, а не — ты мне аддаеш тысячу рублей і каня свайго.

Стаў ён садзіцца на каня — не вытрымаў конь, упаў на ногі. А конь быў добры, увесь гарыць. Узялі браты каня, тысячу рублей наверх і паехалі дамоў. Прыехалі яны дамоў, паставілі каня ў хляве, а ён увесь гарыць.

Прачнулася матка, глядзіць, як быццам пажар на дварэ. Яна крычыць:

— Людзі! Ратуйце!

— Дык гэта ж конь, мама! Мы выйгралі яго ў купцоў.

— Машэннікі вы, зладзеі, бацька памёр, дык вы красці пайшлі!

Вось адпраўляецца старэйшы брат у пуць-дарогу. Развітаўся з маткаю, з малодшым братам, дае яму платочак і карты і кажа:

— Калі карты будуць тасавацца, знай, што я жывы, калі на платочку з’явіцца кроў, лічы мяне мёртвым.

І пусціўся брат у пуць-дарогу. Скора казка кажацца, ды не скора дзела дзелаецца. Ішоў ён, ішоў ні доўга, ні мала, дзень, два, тры, паўгода, а можа і больш. Падыходзіць к лесу — на ўскраіне яго стаіць хатка на курыных ножках. Падыходзіць к лесу — на ўскраіне яго стаіць хатка на курыных ножках. Звяртаецца ён да хаткі:

— Хатка, хатка, стань ка мне перадам, к лесу задам!

Хатка перавярнулася. Выходзіць з хаткі бабка і пытае:

— Што табе трэба, добры маладзец?

— Бабка, шукаю каня, — адказвае ён.

— Будзеш ісці, конюх падгоніць да вадапою коней, выбірай лепшага, ударыш яму па храпе і пад нагу і садзіся.

Так ён і зрабіў. Падыходзіць да вадапою, а тут конюх гоніць коней паіць. Падбег да маладца самы лепшы конь. Вядома ж, моцныя коні і людзей моцных любяць. Узяў ён каня за храпу, ударыў пад нагу, сеў на яго і паімчаўся, толькі пыл закурэў. Праехаў царства, праехаў другое і бачыць каля дарогі хатку на курыных ножках. Звярнуўся маладзец да яе: