Старонка:Caradziejnyja kazki.djvu/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да: рух, знайсці
Гэта старонка была вычытаная


31 І давай жа біцца. Кралевіч як сціснуў змея, аж косці затраскацелі, ледзьва змей вымавіў: «Падай вады!». Так жонка дала яму слабае вады, а брату моцнае, так кралевіч яшчэ дужайшы зрабіўся, а змей чыста аслабеў. Так кралевіч не забавіўся ўжо і змея забіў. После паадрэзваў дванаццаць языкоў, за пояс заткнуў, пажагнаўся з сястрою і пайшоў далей. Ідзе, так ідзе, аж стаіць цэлы з срэбра замак. Уходзіць ён у сярэдзіну, аж там сядзіць серадольша яго сястра. Як угледзела, так зара яго пазнала і кажа:

— Братко мой наймілейшы, а мой ты саколіку, чаго ты прыйшоў? А то ж як прыбяжыць змей, то ён і цябе і мяне з’есць.

— Не бойся, анно схавай мяне, сястронко, у шапу.

Так яна дала мацуюшчых кропель і схавала. Аж уходзіць змей.

— Не слыхана, не відана, людскім духам смярдзіць!

А жонка:

— Э, — кажа, — дзе? Тут нат птушачка не пераляцела, не то людскі дух. Ну, а жэбы і быў, то цо ты яму зрабіў бы?

— Накарміў бы, напаіў бы, срэбра, злота насыпаў бы і адправіў бы б.

А яна кажа:

— Ну, то ест тут мой брат, прыйшоў да нас у гасціну.

Так змей кажа:

— Пакажы!

Тады ён вылез з шапы, а змей:

— Як се маеш, пане швагжэ?

— Як се маеш, змей?

— Біцца, — кажа змей, — ці гадзіцца?

— Не, біцца!

І давай зноў лупіцца, і кралевіч так прыціснуў змея, што ён ледзьва мог вымавіць: «Падай вады!». Яна дала змею слабае, а брату моцнае вады. Тады кралевіч яго да рэшты забіў, дзевяць языкоў адрэзаў, за пояс іх заткнуў, а пажагнаўшыся з сястрою, пайшоў далей. Ідзе, так ідзе, аж стаіць медзяны замак. Як увайшоў у сярэдзіну, глядзіць, ажно сястра яго тамака. Так ужо сардэчна прывіталіся! После яна кажа:

— Мой ты братко, дзе я цябе схаваю? Бо як прыляціць змей, то ён нас паесць.

— Не бойся, схаваеш мяне ў шапу.

Так яна яму дала мацуюшчых кропель і схавала. Аж уходзіць змей з шасцьма галавамі. Так зара знюхаў чалавека і кажа:

— Не відана, не слыхана, людскім духам смярдзіць!