Старонка:Biadula Zmitrok.Zbor tvorau 5 3.djvu/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі


'САЛАВЕЙ

ЧАСТКА I

1

СПЕВЫ САЛАЎЯ

Вясна.

Дазваляецца чытачу маляваць вясну па свайму густу.

Салоўка спявае.

Ці варта чапаць гэту маленькую шэрую птушачку?

Яна сваімі спевамі давала натхненне (як даўней гаварылі) песнярам усіх краёў зямлі.

Пакаленне за пакаленнем ткала шматмільную плахту вякоў, а салоўка ўсё спяваў ды спяваў, дыктаваў вершы рамантычна настроеным юнакам. Істужкаю гэтых вершаў можна аплятаць галу зямлі, як гліняны гляк дрокам. Калі не верыце — папрабуйце!

Ці варта чапаць гэту маленькую шэрую птушачку?

Яна вясной атуляе музыкай наш бярэзнік, брызгае ў месячную павуціну гучным вадаспадам разнастайных трэляў.