Старонка:Biadula.Jazep Krusynski.2.djvu/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

райшлі да вялікіх. Хворы дастаў з-пад падушкі яшчэ бутэльку.

— Шаную такіх хворых, гатоў за іх заўсёды богу маліцца, каб хутчэй ачунялі. Бласлаўляю!

— Ранавата, — засмяяўся Крушынскі. — Вось, як атрымаю ліст з Мінска, тады можаце адразу ўчыніць нада мною суд.

— А я пакуль што ні ад каго лістоў не чакаю, — уздыхнуў айцец Дзімітры і пасмутнеўшымі вачыма зірнуў на заільдзянелае акно.

— Дык вы таксама хворы.

— Як-бы вам сказаць, Язэп Сымонавіч. Я занядужаў яшчэ раней за вас, і мая хвароба больш небяспечная за вашу.

Айцец ушчыпнуў сябе за бараду і наліў з бутэлькі ў чаркі. — Якая-ж ваша хвароба? — запытаўся Крушынскі такім голасам, нібы ўжо ведаў.

— Мая хвароба такая, што і людзям не скажаш.

— Венерычная?

— Яшчэ і горш.

Крушынскі засмяяўся.

— Хварэеце на папа?

— Ну вас, Язэп Сымонавіч...

Айцец дадаў моцную лаянку.

— У евангеллі такіх слоў, здаецца, няма.

— Гэта з апокрыфаў.

— Кім-жа вы былі да папоўства?

— Гэта ўсёроўна, але прычыны хваробы ў нас тыя самыя. Нам шкодзіць тутэйшае паветра. Трэба ачысціць гэта паветра ад небяспечных бактэрый.

— Гэта праўда, але як?

— Памазгуем. Думаю, што вы чалавек пэўны, Язэп Сымонавіч.

Айцец Дзімітры пранізваў яго вачыма.

— У праціўным выпадку я цяпер не хварэў-бы на рак.

— Таму я ўсё гэта кажу.

Яны пачалі шаптацца. У пакоіку было цёпла і прытульна. Адзінае заільдзянелае акенца выходзіла ў сад. Пахла лякарствамі.

Пасля выпіўкі, якая позна зацягнулася, выслізнуліся