Старонка:Biadula.Jazep Krusynski.2.djvu/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


1

ЛІСТ

Цыпрук Ярэмчык атрымаў ліст. Сваімі рукамі і канверта не раскрыў:

- Мож сапсую, ці што?

Вострае вока ў старога. Часта сын прысылае лісты дахаты, а стары кожны раз пільна прыглядаецца да круцёлак на канверце. Ён заўсёды пазнае руку сына...

З лістом у руцэ, асцярожненька, нібы нясе нешта кволае, якое можа рассыпацца ў пыл, Цыпрук пайшоў да Солаха.

Там двое пісьменных: стары матрос царскіх часоў і сын матроса - Саўка.

Праз марозную пару адчыненых дзвярэй Солахавы спачатку ўгледзелі высунутую наперад руку з лістом, а пасля, задаволена крэхчучы, усунуўся Цыпрук.

- Дзень добры!

Спешна, з гарачай узбуджанасцю кінуў ён у хату прывітанне і, не чакаючы адказу, сказаў як працяг:

- Ад Міколы ліст, ці што!

Апошняе ён прагаварыў з асаблівай сардэчнасцю і нецярпліва працягнуў ліст да Саўкі.

- На, чытай!

Саўка акуратна раскрыў канверт, каб не сапсаваць. Цыпрук навастрыў вушы. Вочы яго пільна ўтаропіліся ў рот Саўкі.