Старонка:Biadula.Jazep Krusynski.2.djvu/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стары схамянуўся. Нібы ад сну прабудзіўся.

- Ты да мяне, ці што? Крушынскі, кажаш? Ён быў праездам. Ехаў каля нас. Я праз акно ўгледзеў. Выскачыў, папрасіў яго пачакаць і даў яму торбачку. Пасылка ляжала некалькі дзён. Усё не было праз каго паслаць.

- Як гэта ты турбаваў чужога чалавека?

- Крадзенае даў яму для роднага сына, ці што?

Стары павярнуўся шчыльней да Міколы.

- Для роднага сына...

Голас бацькі зрабіўся больш блізкім. Міколе стала няёмка, жаласліва...

"Вось і адкажыся ад бацькоў толькі за тое, што імкнуліся ўсё жыццё стаць багатымі, а жывуць вечна ў беднаце..."

Стары тым часам цягнуў сваю аповесць:

- Маці так узрадавалася, што ўдалося паслаць. Адзін сыр яна ў суседкі пазычыла... Кавалак сала таксама пазычаны... Толькі нядаўна аддалі, як свайго парсючка закалолі.

Кожанае слова бацькі рэзала Міколу, як нажом. Жаласць размякчыла яго. Зірнуў на бацькаву шапку. Той насіў яе яшчэ тады, як Мікола быў малым хлапчуком... Яна такая аблезлая і старая, што яму было сорамна, як бацька з'явіўся ў інтэрнат...

"Вось табе і комсамолец!" - папракаў сам сябе Мікола.

- Навошта было пасылаць? - звярнуўся ён да бацькі.

- Як навошта?! Каб ты там галадаў, ці што? Маці толькі і бядуе, што ты, можа, не маеш чаго есці...

Жалслівасць да бацькоў расла з кожным словам бацькі. Сэрца сашчамілася. Цяжка стала ад гэтай жаласлівасці, настрой сапсуўся.

- Ды ў нас на рабфаку ўсяго досыць. Я падзяліў сыры і сала між таварышамі...

- Як-жа так?! Не можна, сынок, дабром раскідвацца... Але твая, сынок, справа, толькі маці не гавары, а то бедаваць будзе, што ты сам не еў...

Адпала пры гэтых словах жаласлівасць да бацькоў і