Старонка:Biadula.Jazep Krusynski.2.djvu/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваць соцыялізм, ва ўсім свеце змагаецца супроць эксплаататараў.

Радасць агарнула яго.

Хоць шмат абавязкаў выконваў раней, але цяпер трэба яшчэ больш старанна працаваць. Не пісаць заяваў толькі тады, калі ад злоўчынкаў пацярпела яго сям'я. Сям'я ў яго вялікая - мільёны, усе працоўныя...

Бацькі?

Халадок пранізаў яго. Вельмі строга пачаў да іх адносіцца.

Бацькі, праўда, бедныя, але ўсё жыццё імкнуцца стаць багатымі...

"Можа і цяпер бацька думае, што сын комсамолец дапаможа яму падняца на ногі, гэта значыць, стаць кулаком...

І навошта я пісаў дамоў, што паступіў у комсамол?..

... Абавязкова пайду на фабрыку, каб вытруціць з сябе рэшткі сялянска-ўласніцкіх настрояў... Яны, пэўна, у мяне ёсць, хоць сам іх не прыкмячаю..."

Снег ужо не падае. Па шкляным цёмнасінім небе мігцяць зоркі - буйныя, бліскучыя.

Стары бацька, заняты канём, цмокае, нукае, па-свайму з ім размаўляе.

Мікола чуе ў голасе бацькі да каня не то крыўду, не то злосць.

"Гэта-ж бадай усю дарогу з бацькам не гаворым... Сядзім абодва плячо ў плячо і як чужыя... Ды яшчэ горш. У вагоне, напрыклад, чужыя людзі, якія толькі першы раз у жыцці сустрэліся, таксама размову пачынаюць".

- Н-н-ну! - кажа бацька каню і скоса паглядае на Міколу.

... Няма аб чым гаварыць з родным бацькам.

Мікола шукае тэмы для гутаркі. Смяецца сам з сабою. Усёроўна як у рабфаку на тэму пісаць...

"Аб чым-жа з ім? Ага!"

- Як гэта праз Крушынскага мне пасылку прыслалі? Ці не быў ты ў яго, тата?