Старонка:Biadula.Jazep Krusynski.2.djvu/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нешта знаёмае ўгледзеў Мікола.

Успомніў.

Бачыў партрэт Крушынскага ў газеце. Артыкул аб ім чытаў.

- Не пра вас у газетах пісалі?

Ціхі рахманы голас:

Пра мяне... Цяпер да доктара прыехаў. Нездароў.

- У вас стомлены выгляд. Садзіцеся.

І ў думках:

"Пэўна, адны плёткі, што кантрабандай займаецца. Але багатая гаспадарка, малочная, сад, пчолы, добрыя коні і ўсё такое... Такім чынам падтрымліваюцца вясковыя багатыры... Не разумею... Мабыць яшчэ мала разумею ў эканамічных справах... Трэба падвучыцца..."

Надакучыла аднастайная сінь зімовага вечара. Захацелася хутчэй дахаты. Ногі празяблі. Мікола саскочыў з санак і пусціўся бягом. Бег пакуль не стала горача. Зноў сеў.

З прыёмам у комсамол вышла зусім не так, як Мікола меркаваў.

На павестцы дня стаяла шмат пытанняў. Спачатку былі два вялізныя даклады, гарачыя спрэчкі па іх, у якіх ён таксама прымаў удзел. Таварышы былі трохі стомлены пасля дакладаў.

Яго справа ў аддзеле "бягучых".

Не было той урачыстасці, якую ён сабе ўяўляў. Выпалі і фокусныя запытанні па палітпрамаце і іншых прадметах. Ён сам даў гэтаму тлумачэнне:

"Ячэйка ведае мяне ўжо другі год. Увесь час да мяне прыглядалася. Я выконваў розныя заданні..."

Пасля сходу яго затрымаў сакратар, ахапіў яго з галавы да ног цёплым свойскім вокам, ляпнуў па плячах і сказаў:

- Глядзі! Мы ўсе за цябе цяпер адказваем.

Пасля гэтага Мікола адчуваў сябе як тады, калі разам з грамадою будаваў грэблю: мацней, чым раней.

...Комсамол ва ўсім Саюзе дапамагае партыі буда-