Перайсці да зместу

Старонка:Безназоўнае (1925).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Старонка:Beznazounae.pdf/92)
Старонка праверана

2-гі ПАДАРОЖНЫ.
А як васана нам пазнаці,
Што, як сюды ішоў, ня меў
Нічога злога даканаці,
Што нават думаць не пасьмеў?..

3-ці ПАДАРОЖНЫ.
А праўду, праўду сват гавора,
Мы тое скажам усе тры:
Куды ідзеш? Дзе быў учора?
Што ты за штука?

УСЕ ТРЫ.
Гавары!

НЕЗНАЁМЫ.
На рукі гляньце з мазалямі,
Грудзём прыгледзьцеся худым,
І кій і торба за плячамі
Найлепей скажуць аб усім.

З гразёй ня будзеце мяшаці,
Далей адпусьціце ісьці…
І вас чакаюць дзеткі ў хаце,
І вы бяспутнікі ў жыцьці!

Вось лепш асьвецім гэту кнею—
Сьвятлу з нас пэўне ўсякі рад…
Я гаварыці казкі ўмею,
І песень такжа ўмею шмат.

1-шы ПАДАРОЖНЫ.
Як бачым, ты глядзіш іначай.