Перайсці да зместу

Старонка:Безназоўнае (1925).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Старонка:Beznazounae.pdf/53)
Старонка праверана

МАРОЗ

Іду я, сьняжысты, ўсясільны,
Па сьцежках—пуцінах пустых,
І ночкай і днём бязупынна
Пільную абшараў сваіх.

Бязьмежна ўладарна паную
Пад сховаю пушчавых вех,
Каронаю бор мне зялёны,
А тронам-пасадам бел-сьнег.

Палац мой—лес буйны, вяцьвісты—
Ірдзіцца брыльлянтамі скрозь,
Мне воўк і мядзьведзь у паслугах,
Мне служыць вавёрка і лось.

Як пухам, сьняжком пасыпаю
І хвою, і елку, і клён;
Хто ў госьці ка мне забярэцца,
Тулю тых, галублю іх сон.

І казкі шапчу ім аб шчасьці,
І цемру зганяю з вачэй…
Хадзеце, хадзеце к Марозу!
Хадзеце у госьці хутчэй!